Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Верталёты Apache, самалёты F-35  і танкі Abrams  ствараюць новую сістэму 

20.08.2024 09:22
Польшча набывае 96 верталётаў Apache, сума кантракту 10 мільярдаў долараў. 
-,      -
Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш Фота: Cezary Piwowarski/Polskie Radio

Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што 96 верталётаў Apache у спалучэнні з самалётамі F-35 і танкамі Abrams ствараюць новую сістэму  злучаных сасудаў:

 — У Польшчы будуць вырабляцца пускавыя ўстаноўкі Patriot і машыны Kleszcz. Я пазітыўна ацэньваю супрацоўніцтва з прэзідэнтам па пытаннях бяспекі, - сказаў віцэ-прэм'ер - кіраўнік Мінабароны.

Нагадаем, Польшча набывае 96 верталётаў Apache, сума кантракту 10 мільярдаў долараў. 

Верталёты Apache  паступяць на ўзбраенне 1-й авіяцыйнай брыгады сухапутных войскаў. Амерыканскія машыны заменяць постсавецкія ўдарныя верталёты Мі-24.

iar/эж